Версия для слабовидящих
ГУ "Жабинковский территориальный центр
социального обслуживания населения"

У рамках святкавання Дня беларускага пісьменства.

Сустрэча наведвальнікаў Жабінкаўскага ТЦСАН з журналістам і пісьменнікам Анатолем Бензяруком адбылася ў рамках святкавання Дня беларускага пісьменства.

У сяброўскай атмасферы Анатоль Расціслававіч падзяліўся ўражаннямі з людзьмі сярэбранага ўзросту ад маштабнага свята, якое прайшло ў Івацэвічах.
Аўтар кнігі "Галавасек", якая нядаўна пабачыла свет, расказаў пра тое, як на працягу амаль дзесяці гадоў нараджалася задума кнігі, прысвечанай вогненнай вёсцы Драмлёва Жабiнкаўскага раёна.

Дзякуем Анатолю Бензяруку за цiкавую размову i жадаем творчых поспехаў.