Апавяшчальнік выратуе ад бяды
Значную частку жыцця чалавек праводзіць у сваім доме, кватэры, на дачы. Здаецца, гэта месцы, дзе нам нішто не пагражае. Аднак, як паказвае аналіз, большая частка загінулых у агні рассталіся з жыццём, знаходзячыся дома. Гэтыя пажары выявілі суседзі, выпадковыя прахожыя, калі верагоднасць выратавання гаспадароў была ўжо невялікая. Як правіла, людзі гінуць ноччу, калі ў час сну атручваюцца чадным газам.
Як жа своечасова адчуць смяротную бяспеку? Важны сродак выратавання жыцця – аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Малагабарытны і недарагі прыбор устанаўліваецца ў памяшканні жылога дома і не патрабуе спецыяльных навыкаў і дадатковых расходаў па эксплуатацыі. Пры з'яўленні ў пакоі дыму апавяшчальнік выдае вельмі моцны перарывісты гукавы сігнал трывогі, які тут жа падымае на ногі чалавека, нават калі той знаходзіцца ў глыбокім сне. Таму калі вы ўстановіце дома або на дачы аўтаномны пажарны апавяшчальнік, то абароніце сябе і сваіх блізкіх ад магчымай бяды.
У выпадку пажару неадкладна паведамляйце па тэлефонах 101 або 112. Пры гэтым неабходна назваць адрас, месца ўзнікнення загарання, наяўнасць у доме людзей, а таксама паведаміць сваё прозвішча.