Версия для слабовидящих
ГУ "Жабинковский территориальный центр
социального обслуживания населения"

“Бяспечны Новы год”

 

Пераднавагодні перыяд суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўмаў у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі. З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый з такімі вынікамі з 12 па 30 снежня на Жабінкаўшчыне праводзіцца рэспубліканская акцыя “Бяспечны Новы год”.

 Не за гарамі навагоднія і калядныя святы, і менавіта ў гэты час у бальніцы трапляюць дзясяткі пацярпелых ад апёкаў, з цяжкімі траўмамі рук, вачэй і г.д. Большасць траўмаў звязаны з выкарыстаннем самаробных або няякасных піратэхнічных вырабаў, якія былі набыты з рук, з парушэннем правілаў іх эксплуатацыі. Некаторыя з “цацак” узрываюцца прама ў руках і часам валодаюць сілай міні-гранаты, здольнай разарваць кісць. А лячэнне дарагое і досыць балючае. Здараецца, “іскрамётнае” свята заканчваецца трагедыяй.

 На калядныя і навагоднія святы ўсюды адбываюцца ранішнікі і іншыя мерапрыемствы масавага характару. Кіраўнікі павінны паклапаціцца пра бяспеку дзяцей:

 — дасканала праверыць супрацьпажарны стан усіх памяшканняў, шляхі эвакуацыі;

 — пераканацца ў наяўнасці і спраўнасці сродкаў пажаратушэння, сувязі, пажарнай аўтаматыкі;

 — забараніць прымяненне сінтэтычных і іншых матэрыялаў, якія лёгка загараюцца, для ўпрыгожвання і афармлення памяшканняў;

 — на час правядзення масавых мерапрыемстваў арганізаваць дзяжурства адказных работнікаў;

 — ліквідаваць усе выяўленыя парушэнні да наступлення святаў.

 Праяўляйце асцярожнасць у абыходжанні з агнём: лягчэй і прасцей няшчасце папярэдзіць. Ад таго, наколькі адказна вы аднесяцеся да дадзеных рэкамендацый, у многім будзе залежаць ваш навагодні настрой.

Беражыце сябе і сваю маёмасць.

Последнее изменениеСреда, 14 декабря 2022 12:08